Віншаванне ўнутраным войскам МУС Рэспублікі Беларусь
Кіраўніцтву, асабоваму складу, ветэранам унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Паважаныя таварышы!
Віншую вас са 105-й гадавінай з дня ўтварэння ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Унутраныя войскі займаюць адно з ключавых месцаў у сістэме гарантавання нацыянальнай бяспекі, з'яўляюцца гарантам непарушнасці грамадскага парадку і канстытуцыйных асноў нашай дзяржаўнасці.
Вы па праву ганарыцеся сваёй больш чым векавой гісторыяй, напісанай многімі пакаленнямі салдат і афіцэраў, якія і ў гады ваенных ліхалеццяў, і ў мірны час праяўлялі адвагу і асабістую мужнасць, вынішчалі беззаконне, забяспечвалі людзям спакойнае і мірнае жыццё.
Сёння ўнутраныя войскі надзейна стаяць на абароне інтарэсаў беларускага народа, канкрэтнымі справамі даказваючы вернасць Прысязе і Закону. Нашы грамадзяне ўпэўнены, што ў любой сітуацыі могуць звярнуцца да вас па дапамогу.
Асобныя віншаванні ветэранам, якія з'яўляюцца апорай для маладога пакалення і заўсёды гатовы выкарыстоўваць свой вопыт, абараняючы людзей і краіну.
Самыя цёплыя словы ўдзячнасці адрасую сем'ям ваеннаслужачых за маральную падтрымку мужоў, бацькоў, сыноў і братоў. Ваша цярпенне, любоў і клопат забяспечваюць ім надзейны тыл.
Жадаю ўсяму асабоваму складу і ветэранам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, поспехаў у нялёгкай службе на карысць нашай Айчыны.
Аляксандр Лукашэнка