Віншаванне з Нараджэннем Хрыстовым
Хрысціянам, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня
Дарагія суайчыннікі!
Шчыра віншую вас з Нараджэннем Хрыстовым.
У гэта светлае і доўгачаканае свята сэрцы вернікаў напоўнены асаблівым хваляваннем і надзеяй.
Таямнічасць свята Нараджэння Хрыстовага прыносіць духоўную радасць, аб'ядноўвае ў малітве і нагадвае аб тым, што жыццё з'яўляецца бясцэнным дарам.
Азараючае святло Віфлеемскай зоркі і сёння напаўняе дамы сапраўднай любоўю, міласэрнасцю і клопатам пра бліжніх.
Упэўнены, хрысціянскія каштоўнасці будуць і далей садзейнічаць захаванню міру і згоды ў грамадстве на карысць роднай Беларусі. Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабра і шчасця.
Аляксандр Лукашэнка
