Віншаванне з Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту
Работнікам і ветэранам фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь
Дарагія сябры!
Віншую з Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту.
Гэта свята алімпійскіх чэмпіёнаў і пачынаючых спартсменаў, работнікаў галіны і мільёнаў аматараў актыўнага ладу жыцця.
У краіне створаны ўсе ўмовы для заняткаў фізічнай культурай і спортам, фарміравання моцнай і здаровай нацыі. Шматлікія перамогі нашых атлетаў на буйнейшых сусветных пяршынствах выклікаюць пачуццё гонару за Беларусь і садзейнічаюць патрыятычнаму выхаванню моладзі.
У гэтым заслуга тысяч спецыялістаў, якія прымнажаюць слаўныя традыцыі айчыннага спорту і масавага фізкультурнага руху.
Дзякую работнікам і ветэранам галіны за прафесіяналізм і адданасць справе.
Жадаю вам бадзёрасці духу, невычэрпнай энергіі, міру, дабра і новых дасягненняў.
Аляксандр Лукашэнка


