Віншаванне з Днём народнага адзінства

    Дарагія беларусы!

    Сардэчна віншую вас з Днём народнага адзінства.

    Гэта свята з'яўляецца сімвалам аднаўлення гістарычнай справядлівасці і нацыянальнага яднання, якія паслужылі асновай развіцця і ўмацавання суверэннай беларускай дзяржаўнасці.

    17 верасня 1939 года падзелены паняволі народ нашай краіны набыў цэласнасць і свабоду, што дало магчымасць беларусам стаць паўнапраўнымі гаспадарамі сваёй зямлі.

    Дзякуючы аб'яднанню мы захавалі свае ідэнтычнасць і спрадвечныя духоўныя каштоўнасці, адстаялі ў Вялікай Айчыннай вайне права на мірнае жыццё, якое адрадзілі і ўпэўнена прадаўжаем.

    Перакананы, што мудрасць і традыцыі былых пакаленняў, адданасць Радзіме і згода ў грамадстве будуць заўсёды з'ядноўваць нас у імя працвітання любімай Беларусі.

    Шчыра жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

    Аляксандр Лукашэнка

    Чытайце таксама

    Усе падзеі