Віншаванне калектыву Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта з 60-годдзем з дня заснавання ВНУ.

    "Сёння ўніверсітэт з'яўляецца вядучай установай тэхнічнага профілю, забяспечвае высокі ўзровень падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў для ключавых галін эканомікі. Аб'ядноўваючы лепшыя акадэмічныя традыцыі з інавацыйнымі падыходамі, ВНУ садзейнічае фарміраванню прафесійных кампетэнцый студэнтаў, іх грамадзянскаму станаўленню", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што набыты вопыт, адукацыйная і навуковая дзейнасць калектыву ВНУ дадуць магчымасць і ў далейшым выпускаць высакакласных спецыялістаў, выхоўваць сапраўдных патрыётаў Беларусі, прымнажаць інтэлектуальны і вытворчы патэнцыял краіны.

    Прэзідэнт пажадаў усім моцнага здароўя, дабрабыту, новых дасягненняў і ўпэўненага руху наперад.