Віншаванне Дзяржсакратару Саюзнай дзяржавы Сяргею Глазьеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Сяргея Глазьева з 65-годдзем.

    "Разлічваю, што ўласцівы Вам прафесіяналізм у спалучэнні з багатым жыццёвым і акадэмічным вопытам унясуць значны ўклад у паглыбленне беларуска-расійскіх інтэграцыйных працэсаў і ўмацаванне дружбы паміж нашымі братэрскімі народамі", - гаворыцца ў віншаванні.

    "Упэўнены, Ваша работа па дасканалай падрыхтоўцы і рэалізацыі прынятых рашэнняў у рамках Саюзнай дзяржавы будзе садзейнічаць павышэнню дабрабыту грамадзян абедзвюх краін", - дадаў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сяргею Глазьеву добрага здароўя, бадзёрасці духу і невычэрпных сіл для паспяховага ажыццяўлення планаў і задач.