Устаноўлены юбілейны медаль "100 год органам гандлю Беларусі"
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 21 сакавіка падпісаў Указ № 106 аб устанаўленні юбілейнага медаля "100 год органам гандлю Беларусі".
Дакументам таксама зацверджана палажэнне аб юбілейным медалі, яго апісанне і ўзор пасведчання да яго.
На правым баку ў цэнтры размешчана шматколерная выява геральдычнага знака - эмблемы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Злева і справа па акружнасці аверса размешчаны вянок з лаўровага лісця, а ў ніжняй частцы - надпіс з назвай узнагароды.
На адваротным баку медаля - вянок з лісця лаўра і надпіс "1924-2024".
Юбілейным медалём будуць узнагароджваць работнікаў МАРГ, органаў і арганізацый, што ўваходзяць у сістэму гэтага міністэрства, арганізацый сфер гандлю, грамадскага харчавання, абароны правоў спажыўцоў і рэкламы за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў. Узнагароджваць медалём будуць таксама работнікаў іншых дзяржорганаў і арганізацый, якія актыўна супрацоўнічаюць з МАРГ, іншых асоб, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё сферы гандлю.