Устаноўлена магчымасць заахвочвання дзяржузнагародамі арганізацый і калектываў

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 снежня падпісаў Дэкрэт № 5 "Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь".

    Дакументам устанаўліваецца магчымасць заахвочвання дзяржаўнымі ўзнагародамі арганізацый і калектываў іх работнікаў, а таксама воінскіх часцей і фарміраванняў. Вызначаны пералік узнагарод, да якіх яны могуць прадстаўляцца, у прыватнасці: ордэн Працоўнай Славы, ордэны Воінскай Славы і "За службу Радзіме", ордэн Дружбы народаў, ордэн Пашаны, ордэн Францыска Скарыны.