Уладзімір Бяспалы назначаны Пастаянным і Паўнамоцным прадстаўніком Беларусі пры АДКБ
Старшы саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Уладзімір Бяспалы назначаны Пастаянным і Паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
На падставе яшчэ аднаго Указа з адпаведнай пасады вызвалены Аляксандр Грыневіч.


