Указам Прэзiдэнта заснаваны эмблема i сцяг Мiнiстэрства iнфармацыi

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 277 "Аб афіцыйных геральдычных сімвалах Міністэрства інфармацыі".

    Указам засноўваюцца эмблема і сцяг Міністэрства інфармацыі.

    Эмблема ўяўляе сабой авал серабрыстага колеру з разыходнымі ад цэнтра прамянямі, які абрамлены аблямоўкай зялёнага колеру. У цэнтры размешчана абрэвіятура "МІ". Сцяг узнаўляе выяву эмблемы.

    Наяўнасць афіцыйных геральдычных сімвалаў будзе садзейнічаць захаванню і развіццю традыцый Міністэрства інфармацыі, а таксама яго індывідуалізацыі і распазнаванню ў медыяпрасторы.