Аб афіцыйных геральдычных сімвалах Міністэрства інфармацыі
Указ № 277 ад 15 ліпеня 2025 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 277 "Аб афіцыйных геральдычных сімвалах Міністэрства інфармацыі".
Указам засноўваюцца эмблема і сцяг Міністэрства інфармацыі.
Эмблема ўяўляе сабой авал серабрыстага колеру з разыходнымі ад цэнтра прамянямі, які абрамлены аблямоўкай зялёнага колеру. У цэнтры размешчана абрэвіятура "МІ". Сцяг узнаўляе выяву эмблемы.
Наяўнасць афіцыйных геральдычных сімвалаў будзе садзейнічаць захаванню і развіццю традыцый Міністэрства інфармацыі, а таксама яго індывідуалізацыі і распазнаванню ў медыяпрасторы.