Указам Прэзідэнта ўдасканальваецца дзейнасць Белтэлерадыёкампаніі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 верасня падпісаў Указ № 326, якім удасканальваецца дзейнасць Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.

    У адпаведнасці з дакументам выкладзены ў новай рэдакцыі дзеючы Статут Белтэлерадыёкампаніі. Ён актуалізаваны з улікам сучасных тэндэнцый развіцця інфармацыйнай сферы.

    Указ накіраваны на ўдасканаленне функцый і вытворчых магчымасцей вядучага дзяржаўнага медыяхолдынга краіны пры ажыццяўленні інфармацыйнай дзейнасці і развіцці новых медыйных фарматаў. Рэалізацыя дакумента дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць і аператыўнасць работы Белтэлерадыёкампаніі ў частцы стварэння і пашырэння якаснага і разнажанравага нацыянальнага кантэнту.