Аб удасканаленні дзейнасці Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь

Указ № 326 ад 28 верасня 2026 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 верасня падпісаў Указ № 326, якім удасканальваецца дзейнасць Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з дакументам выкладзены ў новай рэдакцыі дзеючы Статут Белтэлерадыёкампаніі. Ён актуалізаваны з улікам сучасных тэндэнцый развіцця інфармацыйнай сферы.

Указ накіраваны на ўдасканаленне функцый і вытворчых магчымасцей вядучага дзяржаўнага медыяхолдынга краіны пры ажыццяўленні інфармацыйнай дзейнасці і развіцці новых медыйных фарматаў. Рэалізацыя дакумента дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць і аператыўнасць работы Белтэлерадыёкампаніі ў частцы стварэння і пашырэння якаснага і разнажанравага нацыянальнага кантэнту.