Заснаваны афіцыйныя геральдычныя сімвалы ЦВК
Заснаваны афіцыйныя геральдычныя сімвалы Цэнтральнай выбарчай камісіі. Адпаведны Указ № 177 падпісаў 22 чэрвеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Дакументам прадугледжваецца заснаванне эмблемы, сцяга, нагрудных знакаў членаў і работнікаў апарату ЦВК. Распрацоўка сімвалаў ажыццяўлялася з улікам правіл геральдыкі і функцый гэтага ведамства.
Эмблема ўяўляе сабой круг з аблямоўкай серабрыстага колеру, унутры якога на фоне прамянёў адлюстравана тэрыторыя Беларусі ў колерах дзяржаўнага сцяга. У цэнтры размешчана "птушка" белага колеру - знак, які часцей за ўсё прастаўляецца выбаршчыкамі ў бюлетэнях і сімвалізуе зроблены грамадзянскі выбар. Сцяг і нагрудныя знакі ўзнаўляюць выяву эмблемы.
Наяўнасць афіцыйных геральдычных сімвалаў будзе садзейнічаць павышэнню аўтарытэту Цэнтральнай выбарчай камісіі сярод органаў дзяржаўнай улады, захаванню і развіццю традыцый нацыянальнай выбарчай сістэмы.