У Беларусі з'явіўся фонд універсальнага абслугоўвання лічбавага развіцця і сувязі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 лютага падпісаў Указ № 36, падрыхтаваны ў мэтах прывядзення Указа № 13 "Аб рэспубліканскім фондзе ўніверсальнага абслугоўвання сувязі і інфарматызацыі" ад 16 студзеня 2020 года ў адпаведнасць з Указам № 136 "Аб органе дзяржаўнага кіравання ў сферы лічбавага развіцця і пытаннях інфарматызацыі" ад 7 красавіка 2022 года.

    У адпаведнасці з дакументам гэты фонд перайменаваны ў рэспубліканскі фонд універсальнага абслугоўвання лічбавага развіцця і сувязі.

    Прадугледжана магчымасць для дзяржаўных органаў і арганізацый выкарыстоўваць сродкі фонду на распрацоўку тэхнічных пашпартоў мерапрыемстваў у сферы лічбавага развіцця.

    Акрамя таго, пашыраны напрамкі расходавання сродкаў фонду на набыццё нематэрыяльных актываў і фінансаванне работ (паслуг) Цэнтра лічбавага развіцця (распрацоўка тэхнічных пашпартоў мерапрыемстваў у сферы лічбавага развіцця, інфармацыйна-аналітычнае суправаджэнне дзейнасці Мінсувязі) і Цэнтра перспектыўных даследаванняў (навукова-даследчыя работы, арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне экспертызы мерапрыемстваў у сферы лічбавага развіцця).