У Беларусі дапускаецца прымяненне пры будаўніцтве праектнай дакументацыі розных краін
У Беларусі пры ўзвядзенні будынкаў і збудаванняў дапускаецца прымяненне праектнай дакументацыі, якая распрацавана і прайшла экспертызу па будаўнічых, тэхнічных нормах іншых краін. Гэта прадугледжана Указам № 9, які Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 17 студзеня.
У адпаведнасці з дакументам унесены змяненні ва Указ № 26 "Аб мерах па ўдасканаленні будаўнічай дзейнасці" ад 14 студзеня 2014 года.
Парадак будаўніцтва канкрэтных аб'ектаў па нормах іншых краін, прыёмкі ў эксплуатацыю такіх аб'ектаў, ажыццяўлення нагляду за імі пры будаўніцтве будзе ўстанаўліваць Савет Міністраў.
Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.