Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным
Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін 24 чэрвеня ў 9 вечара зноў пагаварылі па тэлефоне.
Кіраўнік беларускай дзяржавы падрабязна праінфармаваў Прэзідэнта Расіі аб выніках перагавораў з кіраўніцтвам ПВК "Вагнер". Уладзімір Пуцін падтрымаў і падзякаваў беларускаму калегу за праведзеную работу.