Паведамленне прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

    Сёння раніцай Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін праінфармаваў свайго беларускага калегу аб сітуацыі на поўдні Расіі з прыватнай ваеннай кампаніяй "Вагнер". Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся аб сумесных дзеяннях.

    У развіццё дамоўленасцей, Прэзідэнт Беларусі, дадаткова ўдакладніўшы па існуючых уласных каналах сітуацыю, па ўзгадненні з Прэзідэнтам Расіі правёў перагаворы з кіраўніком ПВК "Вагнер" Яўгенам Прыгожыным.

    Перагаворы доўжыліся на працягу ўсяго дня. У выніку чаго прыйшлі да дамоўленасцей аб недапушчальнасці развязвання крывавай бойні на тэрыторыі Расіі. Яўген Прыгожын прыняў прапанову Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб спыненні руху ўзброеных асоб кампаніі "Вагнер" на тэрыторыі Расіі і далейшых кроках па дээскалацыі напружання.

    На гэты момант на стале - абсалютна выгадны і прымальны варыянт развязкі сітуацыі, з гарантыямі бяспекі для байцоў ПВК "Вагнер".

    Таксама на працягу сённяшняга дня Прэзідэнт Беларусі правёў дзве нарады з сілавым блокам краіны па дадзенай сітуацыі.