Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным
Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Кіраўнікі дзяржаў абмяняліся віншаваннямі з Днём Перамогі, цёпла павіншаваўшы адзін аднаго.
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі графік сумесных мерапрыемстваў, якія запланаваны да правядзення ў бліжэйшыя месяцы як у Беларусі, так і на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.
У развіццё перагавораў Уладзіміра Пуціна з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам, які наведаў з візітам Маскву, бакі абмеркавалі сітуацыю ў зоне адказнасці АДКБ.
Прэзідэнты закранулі сітуацыю ва Украіне, а таксама імкненні гэтай краіны да цеснага ўзаемадзеяння з НАТА.
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін таксама абмяняліся меркаваннямі аб унутранай сітуацыі ў Беларусі і Расійскай Федэрацыі. Прэзідэнты дамовіліся ў бліжэйшы час сустрэцца і абмеркаваць існуючыя праблемы, якія стаяць перад краінамі.
