Сустрэча з Прэзідэнтам НАК Віктарам Лукашэнкам

  • 2

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 мая правёў рабочую сустрэчу з Прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктарам Лукашэнкам.

У першую чаргу Кіраўнік дзяржавы цікавіўся ходам падрыхтоўкі беларускіх спартсменаў да ўдзелу ў маючай адбыцца летняй Алімпіядзе ў Токіа: "Якая сітуацыя на гэты час, што там з нашымі ліцэнзіямі, як выглядаюць нашы спартсмены на фоне будучай Алімпіяды?"

Размова таксама ішла аб стане спраў у спартыўнай галіне ў цэлым, узаемадзеянні з Міжнародным алімпійскім камітэтам і іншымі вядомымі спартыўнымі арганізацыямі.