Супрацоўнікі органаў пагранічнай службы ўдастоены дзяржаўных узнагарод

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 180 аб узнагароджанні ордэнамі і медалямі вялікай групы супрацоўнікаў органаў пагранічнай службы.

    За высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне воінскага абавязку, асаблівыя заслугі ў ахове дзяржаўнай граніцы і высокія паказчыкі ў аператыўна-службовай дзейнасці ўзнагарод удастоены 39 пагранічнікаў, а Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Анатолю Лапо прысвоена ганаровае званне "Заслужаны пагранічнік Рэспублікі Беларусь".

    Ордэнам "За службу Радзіме" ІІІ ступені ўзнагароджаны начальнік 18-га пагранічнага атрада Аляксандр Давідзюк. Сярод удастоеных медаля "За адзнаку ў воінскай службе" намеснік начальніка 20-га пагранатрада Сяргей Бірукоў, начальнік ваенна-медыцынскай службы 86-й пагранічнай групы Дзмітрый Слабада, начальнік упраўлення ДПК Барыс Сяргееў.

    Сярод узнагароджаных медалём "За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы" начальнік пагранічнай заставы 20-га пагранатрада Дзяніс Вярэніч, начальнік упраўлення 86-й пагранічнай групы Аляксандр Марозаў і начальнік 16-й пагранічнай групы Канстанцін Моластаў. Медаля "За працоўныя заслугі" ўдастоены машыніст аўтамабільнага крана аддзялення інжынерна-тэхнічнай групы цэнтра інжынернага забеспячэння 19-й пагранічнай групы Канстанцін Алішэўскі і начальнік камунальнай гаспадаркі цэнтра матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння 19-й пагранічнай групы Віктар Везянкоў.