Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі назначаны 77 маладым вучоным
Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі назначаны 77 маладым вучоным, у тым ліку 5 дактарам навук ва ўзросце да 45 гадоў, 42 кандыдатам навук ва ўзросце да 35 гадоў і 30 маладым вучоным без ступені ва ўзросце да 30 гадоў. Адпаведнае Распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Сярод тых, хто ўдастоены стыпендый, - прадстаўнікі фізіка-матэматычных, тэхнічных, біялагічных, медыцынскіх, аграрных, сацыяльных і гуманітарных навук.
Рэзультаты, атрыманыя стыпендыятамі, маюць навуковую значнасць, а таксама выкарыстоўваюцца ў практычнай дзейнасці арганізацый і прадпрыемстваў, вучэбным працэсе ва ўстановах адукацыі. Навізна пацверджана публікацыямі ў вядучых айчынных і замежных навуковых часопісах, па шэрагу распрацовак атрыманы патэнты на вынаходствы.
Прыняцце Распараджэння накіравана на дзяржаўную падтрымку таленавітых маладых вучоных, стымуляванне іх дзейнасці і творчай ініцыятывы, развіццё і амаладжэнне айчынных навуковых школ.