Нарада па актуальных пытаннях

  • 5
  • 2:16

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 жніўня правёў нараду па актуальных пытаннях.

"Як і дамаўляліся мы з вамі да выбараў, што праз некалькі дзён пасля электаральнай кампаніі збяромся і абмяркуем актуальныя пытанні функцыянавання нашай дзяржавы. Зразумела з сітуацыі, што найважнейшымі задачамі, якія цяпер стаяць перад органамі ўлады, і ў прыватнасці Саветам бяспекі (можа, і перш за ўсё), з'яўляецца забеспячэнне бяспекі нашых грамадзян, абарона канстытуцыйнага ладу і забеспячэнне нармальнага функцыянавання дзяржаўных органаў кіравання", - заявіў Кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што асновай і фундаментам усяго і найважнейшым пытаннем, як і раней, з'яўляецца функцыянаванне эканомікі. "Таму Ураду неабходна прыняць усе неабходныя дадатковыя меры, калі гэта патрэбна, для функцыянавання эканомікі", - даручыў Прэзідэнт.

"Усе, хто хочуць працаваць, хто імкнецца працаваць, павінны мець работу і, адпаведна, заработную плату. Усе, хто сёння не працуе, павінны быць вывучаны, і ім павінна быць прапанавана работа, - падкрэсліў беларускі лідар. - Аснова ўсіх гэтых так званых пратэстуючых - людзі з крымінальным мінулым і сёння беспрацоўныя. - Няма работы, значыць, "гуляй дзядзька па вуліцах і праспектах". Таму я па-добраму прашу і папярэджваю ўсіх: уладкавацца (трэба. - Заўвага) на работу тым, хто не працуе".
"І хачу папярэдзіць некаторых нашых грамадзян: не дай бог нехта некаму будзе выдаваць ліпавыя даведкі аб працаўладкаванні. Усё павінна быць сумленна і прыстойна", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён даручыў праваахоўным органам і дзяржаўным структурам забяспечыць выкананне дадзеных указанняў.

На нарадзе таксама абмяркоўваліся пытанні ідэалогіі, кадравай палітыкі і работы СМІ.