Рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю

  • 3
  • 1:19

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю.

Прэзідэнт 26 лютага ў Маскве прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка з'яўляецца Старшынёй ВДС.

Парадак дня маючага адбыцца мерапрыемства ўключае сем пунктаў, якія датычацца пытанняў двухбаковага інтэграцыйнага ўзаемадзеяння. 

На пасяджэнні неабходна абмеркаваць Асноўныя напрамкі рэалізацыі Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады, а таксама распрацоўку праекта аналагічнага дакумента на 2027-2029 гады. 

Ключавыя пункты парадку дня таксама датычацца арганізацыі трансгранічных прыгарадных пасажырскіх зносін, стварэння Камітэта па стандартызацыі і якасці Саюзнай дзяржавы, узаемнай падтрымкі ў супрацоўніцтве ў галіне міжнароднага правасуддзя, прысуджэння прэмій Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2025-2026 гады.