Рабочая сустрэча са Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталляй Качанавай
- 2
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 студзеня правёў рабочую сустрэчу са Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталляй Качанавай.
У час сустрэчы абмяркоўвалася дзейнасць Савета Рэспублікі, работа над законапраектамі.
Наталля Качанава далажыла аб дзейнасці экспертнага савета пры Савеце Рэспублікі. Пры разглядзе нарматыўных актаў у рамках яго работы прыцягваецца шырокае кола спецыялістаў, усе дакументы ўважліва разглядаюцца і аналізуюцца, гэта значыць праходзяць значны экспертны фільтр.
Таксама ішла размова аб яшчэ адным запатрабаваным напрамку - рабоце Савета Рэспублікі з насельніцтвам. Гэта прыёмы грамадзян, сустрэчы ў працоўных калектывах. Тут асобна спыніліся на выніках работы грамадскай прыёмнай пры Савеце Рэспублікі, дзе быў арганізаваны збор прапаноў і заўваг ад грамадзян па праекце абноўленай Канстытуцыі.