Рабочая сустрэча з Міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем
- 3
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 ліпеня правёў рабочую сустрэчу з Міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем.
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства коратка далажыў Прэзідэнту аб выніках праведзенага на мінулым тыдні ў Мінску семінара кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Макей таксама абмеркавалі ўзаемадзеянне з асноўнымі гандлёва-эканамічнымі партнёрамі, графік маючых адбыцца міжнародных мерапрыемстваў і яго змяненні ва ўмовах пандэміі.