Прэзідэнт падпісаў указы аб прысваенні воінскіх і спецыяльных званняў

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы аб прысваенні воінскіх і спецыяльных званняў.

    Чарговыя воінскія званні генерал-маёра прысвоены палкоўнікам Андрэю Краўчанку, Міхаілу Матросаву, Андрэю Філатаву.

    Чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра юстыцыі прысвоена палкоўніку юстыцыі Віктару Легану, чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра фінансавай міліцыі - палкоўніку фінансавай міліцыі Андрэю Самбуку.