Віншаванне жыхарам Салігорска і Салігорскага раёна з 65-годдзем горада

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жыхароў Салігорска і Салігорскага раёна з 65-годдзем горада.

    "Свята беларускай сталіцы чырвонага золата аб'ядноўвае ўсіх жыхароў Салігоршчыны. Для вас сусветна вядомае градаўтваральнае прадпрыемства "Беларуськалій" з'яўляецца не толькі брэндам, але і дарагім сэрцу месцам працоўных дасягненняў прадстаўнікоў многіх сем'яў, другім домам для цэлых дынастый ганаровай прафесіі шахцёра", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што жыхары рэгіёна сваёй штодзённай добрасумленнай працай уносяць вялікі ўклад у развіццё краіны і, вядома ж, роднага горада, робячы яго яшчэ больш прыгожым і камфортным.

    "Сёння мы па праву можам ганарыцца Салігорскам, які за непрацяглы час ператварыўся з невялікага пасёлка ў магутны прамысловы цэнтр, які дынамічна развіваецца, у якім узводзяцца жылыя мікрараёны, адукацыйныя, спартыўныя і іншыя сацыяльныя аб'екты", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Прэзідэнт пажадаў жыхарам рэгіёна моцнага здароўя, поспехаў, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. "Няхай 65-годдзе горада стане зыходнай кропкай для рэалізацыі новых стваральных і амбіцыйных планаў", - дадаў беларускі лідар.