Віншаванне з Раством Хрыстовым

    Дарагія суайчыннікі!

    Ад усёй душы віншую са светлым святам Раства Хрыстовага!

    Вялікае таінства гэтых урачыстых калядных дзён прасякнута неспасціжнай глыбінёй і высокім сэнсам, і мы заўсёды з нецярплівасцю і радасцю чакаем гэтыя благадатныя цудоўныя імгненні, калі па-асабліваму ўспрымаюцца такія простыя чалавечыя пачуцці, як міласэрнасць і спагада, самаадданасць і цярплівасць.

    Гэта свята мы заўсёды сустракаем пад гукі званоў у асяроддзі сям'і. Дзелімся добрымі думкамі і пачуццямі з роднымі і блізкімі. Менавіта іх любоў і падтрымка дапамагаюць нам пераадольваць цяжкасці, умацоўваюць веру ў свае сілы і даюць упэўненасць у заўтрашнім дні.

    Няхай жаданае свята Раства ўвойдзе ва ўсе нашы дамы і прыўнясе ў жыццё кожнага беларуса радасць і шчасце. Міру, дабра, здароўя вам і вашым блізкім.

    Аляксандр Лукашэнка