Віншаванне з Днём ведаў

    Навучэнцам, студэнтам, аспірантам, настаўнікам, навукова-педагагічным работнікам

    Дарагія сябры!

    Віншую вас з Днём ведаў.

    Гэта свята ўсіх, хто 1 верасня пераступіў школьны парог, каб стаць бліжэй да сваіх мар, ажыццявіць якія дапамагаюць веды.

    Сёння пачынаецца новы навучальны год, для некага першы ў жыцці. Беларускія школы з вялікай цеплынёй сустракаюць першакласнікаў. Мы разам зрабілі ўсё, каб для малышоў і іх бацькоў гэты дзень стаў самым запамінальным і шчаслівым.

    Студэнтам-першакурснікам, якім давядзецца спасцігнуць азы будучай прафесіі, жадаю прайсці выбраны шлях дастойна і з максімальнай аддачай, знайсці неабходныя для рэалізацыі сваіх мэт кампетэнцыі і навыкі.

    У гэты святочны дзень шчыра дзякую настаўнікам і выкладчыкам за такую важную работу і гатоўнасць аддаваць сябе без астатку нашым дзецям.

    Няхай новы навучальны год прынясе ўсім вам радасць новых адкрыццяў і стасункаў, а ў сценах школ, каледжаў і ВНУ заўсёды пануе атмасфера імкнення да ведаў, узаемнай павагі і любові да нашай роднай Беларусі.

    Аляксандр Лукашэнка