Віншаванне з Днём Перамогі
Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з 81-й гадавінай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
9 мая 1945 года назаўсёды стала свяшчэннай для кожнага беларуса датай, якая нагадвае пра вялікі подзвіг воінаў Чырвонай арміі, партызан і падпольшчыкаў - нашых дзядоў і прадзедаў, якія прынеслі мір і свабоду на родную зямлю і ўсяму чалавецтву.
Сёння мы ўсё больш усведамляем адказнасць за захаванне крохкай бяспекі на планеце, каб не паўтарыць трагедыю мінулага.
Таму Беларусь заклікае ўсе дзяржавы да дыялогу замест канфліктаў, да развіцця замест разбурэння, да захавання спадчыны Вялікай Перамогі ў імя шчаслівай будучыні новых пакаленняў.
Наш абавязак - быць дастойнымі памяці гераічных продкаў, якія здолелі выстаяць у суровых выпрабаваннях, знішчыць фашызм і ўзняць з руін зраненую краіну.
Нізкі паклон дарагім ветэранам, вечная памяць загінулым воінам, патрыётам і нявінным ахвярам бязлітаснай вайны.
Перакананы, праўда аб Вялікай Перамозе і ў далейшым будзе той высокай маральнай ісцінай, якая звязвае пакаленні, вызначае каштоўнасці, аб'ядноўвае і натхняе на стварэнне.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабра і дабрабыту.
З Днём Перамогі!
Аляксандр Лукашэнка


