Віншаванне з Днём эканаміста і 105-годдзем з дня ўтварэння Міністэрства эканомікі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў Міністэрства эканомікі са 105-годдзем з дня ўтварэння эканамічных органаў краіны і прафесійным святам - Днём эканаміста.
"Першыя старонкі вашай гісторыі звязаны з Дзяржпланам БССР - унікальнай структурай, якая па крупінках выбудоўвала гаспадарчую дзейнасць маладой савецкай рэспублікі, заклаўшы трывалы фундамент для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця сучаснай Беларусі", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што роля эканамічнага блока цяпер з'яўляецца адной з ключавых у забеспячэнні высокатэхналагічнай, канкурэнтаздольнай эканомікі і захаванні нацыянальнай бяспекі. "Менавіта ад вашага прафесіяналізму залежаць якаснае пераўтварэнне выгляду краіны і павышэнне ўзроўню жыцця нашых грамадзян, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Перакананы, што і ў далейшым вы зможаце паспяхова вырашаць маштабныя задачы кожнай пяцігодкі і фарміраваць правільную стратэгію на будучае".

