Віншаванні замежным лідарам з навагоднімі святамі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў замежных лідараў з навагоднімі святамі. Беларускі лідар пажадаў усім добрага здароўя, шчасця і новых поспехаў у адказнай дзейнасці, яркага і насычанага падзеямі года, новых перспектыў узаемавыгаднага і плённага супрацоўніцтва.

    Віншаванні ад імя Кіраўніка беларускай дзяржавы накіраваны кіраўніцтву Расійскай Федэрацыі, лідарам краін СНД, а таксама дзяржаўным, палітычным, грамадскім, творчым і рэлігійным дзеячам, прадстаўнікам дзелавых колаў краін Садружнасці, кіраўнікам іншых краін у розных рэгіёнах свету, кіраўнікам міжнародных і рэгіянальных арганізацый.

    У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева, Прэзідэнта Грузіі Міхаіла Кавелашвілі, Прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева і першага Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева, Прэзідэнта Кыргызстана Садыра Жапарава, Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона, Прэзідэнта Туркменістана Сердара Бердымухамедава і Нацыянальнага лідара туркменскага народа, Старшыню Халк Маслахаты Гурбангулы Бердымухамедава і Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева.

    Сярод сусветных лідараў, каму накіраваны віншавальныя пасланні, - Старшыня КНР Сі Цзіньпін, Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч, Прэзідэнт Венгрыі Тамаш Шуёк і прэм'ер-міністр гэтай краіны Віктар Орбан, прэм'ер-міністр Славакіі  Роберт Фіца, Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган, Князь Манака Альбер II, Прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах аль-Сісі, Прэзідэнт ААЭ Мухамед бен Заід аль-Нахаян, віцэ-прэзідэнт і прэм'ер-міністр ААЭ, правіцель Дубая Мухамед бен Рашыд аль-Мактум, наследны прынц Абу-Дабі, старшыня Выканаўчага савета Абу-Дабі Халед бен Мухамед бен Заід аль-Нахаян, Прэзідэнт Індыі Драўпадзі Мурму і прэм'ер-міністр гэтай краіны Нарэндра Модзі, Прэзідэнт Пакістана Асіф Алі Зардары і прэм'ер-міністр гэтай краіны Шахбаз Шарыф, Прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва, Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура, Прэзідэнт Кубы Мігель Марыа Дыяс-Канель Бермудэс, Прэзідэнт Эрытрэі Ісаяс Афеваркі, Прэзідэнт Камеруна Поль Бія,Прэзідэнт Ірака Абдул Лаціф Рашыд, Прэзідэнт Конга Дэні Сасу-Нгесо, Прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва, Прэзідэнт Батсваны Дума Бока, Прэзідэнт В'етнама Лыонг Кыонг і Генеральны сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі гэтай краіны То Лам, Старшыня Дзяржаўнага адміністрацыйнага савета, Прэм'ер-міністр М'янмы Мін Аун Хлайн, Прэзідэнт Мексікі Клаўдзія Шэйнбаум Пардо, Прэзідэнт Кот-д'Івуара Аласан Драман Уатара, Прэзідэнт Інданезіі Прабова Субіянта, Прэзідэнт Нігера Абдурахман Тчыяні, Прэзідэнт ПАР Сірыл Рамафоса, Прэзідэнт Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея Тэадора Абіянг Нгема Мбасога, Прэзідэнт Палесціны Махмуд Абас, Прэзідэнт Манголіі Ухнаагійн Хурэлсух, Прэзідэнт Панамы Хасэ Рауль Муліна, Прэзідэнт Сальвадора Наіб Арманда Букеле Ортэс, прэм'ер-міністр Маўрыкія Навінчандра Рамгулам, Прэзідэнт Маўрытаніі Махамед Ульд Газвані, Прэзідэнт Малаві Пітэр Мутарыка, Прэзідэнт Танзаніі Самія Сулуху, Прэзідэнт Эфіопіі Тае Ацке-Селасіе, Прэзідэнт Лівана Жазеф Аун, Прэзідэнт Непала Рам Чандра Паўдзел. 

    Віншаванні ад імя кіраўніка беларускай дзяржавы адрасаваны таксама Каралю Бахрэйна Хамаду бен Ісе аль-Халіфе і наследнаму прынцу, прэм'ер-міністру і намесніку Вярхоўнага галоўнакамандуючага Сіламі абароны Каралеўства Бахрэйн Сальману бен Хамаду аль-Халіфе, Эміру Дзяржавы Катар Таміму бен Хамаду аль-Тані і яго намесніку Абдале бен Хамаду аль-Тані, Эміру Дзяржавы Кувейт Мішаалю аль-Ахмеду аль-Джаберу ас-Сабаху і наследнаму прынцу гэтай краіны Сабаху Халіду аль-Хамаду ас-Сабаху, Султану Амана Хайсаму бен Тарэку Аль Саіду і наследнаму прынцу, міністру культуры, моладзі і спорту Султаната Аман Зеязіну бен Хайтаму Аль Саіду, Каралю Саудаўскай Аравіі Сальману бен Абдэль Азізу аль-Сауду і наследнаму прынцу, прэм'ер-міністру Мухамеду бен Сальману бен Абдэль Азізу аль-Сауду, Каралю Малайзіі Султану Ібрагаму, Прэзідэнту Бангладэш Махамеду Шахабудзіну, Каралю Камбоджы Нарадому Сіхамоні, Каралю Эсваціні Мсваці III, Прэзідэнту Замбіі Хакаінду Хічылеме, Князю і Вялікаму магістру Суверэннага Ваеннага Ордэна Гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага, Родаса і Мальты Джону Данлэпу, Каралю Тайланда Маху Вачыралангкорну, Прэзідэнту Шры-Ланкі Ануру Кумару Дысанаяке, Каралю Іарданіі Абдале II, Каралю Марока Махамеду VI, Старшыні Дзяржаўных спраў КНДР Кім Чэн Ыну, Прэзідэнту Ізраіля Іцхаку Герцагу, Прэзідэнту Алжыра Абдэльмаджыду Тэбуну, Прэзідэнту Анголы Жаау Лоўрэнсу, Прэзідэнту Кеніі Уільяму Рута, Прэзідэнту Мазамбіка Даніэлу Франсішку Шапу, Прэзідэнту Намібіі Нетумба Нандзі-Ндаітву, Прэзідэнту Нігерыі Боле Цінубу, Прэзідэнту Уганды Яверы Мусевені, супрэзідэнтам Нікарагуа Хасэ Даніэлю Артэгу Сааведру і Расарыя Мурыльі, Часоваму Прэзідэнту, Галоўнакамандуючаму Узброенымі Сіламі Рэспублікі Малі Асімі Гаіту, Прэзідэнту Чада Махамату Ідрысу Дэбі Ітна, Прэзідэнту Дамініканы Луісу Радольфа Абінадэру Кароне, Прэзідэнту Калумбіі Густава Франсіска Петра Урэга, Прэзідэнту Балівіі Радрыга Пасу, Прэзідэнту Эквадора Даніэлю Набоа, Прэзідэнту Саюза Каморскіх астравоў Азалі Асумані, Прэзідэнту Лаоса Тхонглуну Сісуліту, Прэзідэнту Рэспублікі Сінгапур Тарману Шанмугаратнаму, Прэзідэнту Філіпін Фердынанду Маркасу-малодшаму, Прэзідэнту Ганы Джону Драмані Махаму, Прэзідэнту Буркіна-Фасо Ібрагіму Траарэ, прадстаўнікам кіраўніцтва Лівіі, у тым ліку Вярхоўнаму галоўнакамандуючаму Лівійскай нацыянальнай арміяй Халіфе Белкасіму Хафтару, Старшыні Пераходнага Суверэннага савета Судана Абдэль Фатаху аль-Бурхану Абдэль Рахману аль-Бурхану. 

    Пасланні ад імя Прэзідэнта Беларусі накіраваны таксама вядомым рэлігійным і грамадскім дзеячам. Сярод іх Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, Папа Рымскі Леў XIV, Вярхоўны Патрыярх і Каталікос усіх армян Гарэгін II, Архіепіскап Печскі, Мітрапаліт Бялграда-Карлавацкі, Свяцейшы Патрыярх Сербскі Парфірый, Каталікос-Патрыярх усяе Грузіі, Архіепіскап Мцхецкі і Тбіліскі, Мітрапаліт Піцундскі,  Сухумскі і Абхазскі Ілія II. 

    Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка павіншаваў са святамі кіраўнікоў міжнародных і рэгіянальных арганізацый, у тым ліку ААН, СНД, ШАС, ЕЭК, АДКБ, НУМДА, МКЧК, МАГАТЭ.