Падпісаны Указ аб прызыве афіцэраў запасу на ваенную службу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 мая падпісаў Указ № 179 "Аб прызыве афіцэраў запасу на ваенную службу".

    У 2025 годзе прадугледжваецца прызваць ва Узброеныя Сілы і органы пагранічнай службы грамадзян Рэспублікі Беларусь мужчынскага полу ва ўзросце да 27 гадоў з ліку афіцэраў запасу, якія не прайшлі тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве Узброеных Сіл і не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву.

    Мерапрыемствы, прадугледжаныя гэтым дакументам, праводзяцца Узброенымі Сіламі штогод на планавай аснове.

    Рэалізацыя Указа дасць магчымасць павысіць узровень укамплектаванасці пярвічных воінскіх пасад афіцэрскага складу і забяспечыць падрыхтоўку мабілізацыйнага рэзерву.