Патрыятычны форум "Гэта НАША гісторыя!"

  • 33
  • 30:20

Выступленне Прэзідэнта Беларусі Лукашэнкі А.Р. на патрыятычным форуме "Гэта НАША гісторыя!", прысвечаным Дню народнага адзінства

Дарагія сябры!

Перш чым я выкажуся афіцыйна, хачу вас папрасіць ціха і вельмі ўважліва паслухаць тое, аб чым я буду гаварыць. Гэта звязана з тым, што апошнім часам нашы людзі, беларусы, успрымаюць неяк проста і будзённа цяперашнія падзеі. З аднаго боку, вы маеце рацыю, так і павінна быць. З другога боку, вы нават сабе ўявіць не можаце, якую буру эмоцый не толькі ў нашых суседзяў, не толькі ў палякаў, якіх мы, часам перабіраючы часта, кляймуем чым папала. Але і ва ўсім свеце, якую буру эмоцый выклікала абвяшчэнне ў Беларусі вось гэтага свята.

(Апладысменты)

Людзі гэта ўспрымаюць будзённа, як я ўжо сказаў. З аднаго боку, я гэтаму рады. Правільна. Вы жывяце ціхім спакойным жыццём, нацэлены ў будучыню, гадуеце дзяцей, вырошчваеце хлеб для таго, каб можна было іх накарміць. Ёсць каму займацца палітыкай і вялікай гісторыяй.

Але яшчэ раз падкрэсліваю: палітыка стаяла над гісторыяй заўсёды. Таму векавой даўнасці падзеі, да якіх мы будзем сёння звяртацца не аднойчы, былі настолькі палітызаваны, што вось гэта першая сусветная вайна, 17-ы, 18-ы, 19-ы да да 21-га года, калі нас падзялілі па-жывому, быў такі замес у гісторыі і каша на тэрыторыі нашай Беларусі, што не толькі гісторыкам, але і многім іншым - палітолагам, юрыстам і дзяржаўным служачым - давядзецца разбірацца.

Але нязменна адно: мы жывём на сваёй зямлі, гэта наша зямля з тых даўніх часоў, гэта непарушна, і мы гэту зямлю нікому не аддадзім!

(Апладысменты)

Ну а цяпер да афіцыйнага. Сёння, 17 верасня, мы адзначаем Дзень народнага адзінства. Дзень, які ў нашай гістарычнай памяці стаіць побач з дзяржаўнымі святамі Вялікай Перамогі і Днём Незалежнасці Беларусі. Таму што ў далёкім 1939-м ён прадвызначыў будучыя гераічныя здзяйсненні адзінага беларускага народа.

Страчаную традыцыю святкаваць вызваленне заходніх беларускіх зямель мы вярнулі ў сваё жыццё не толькі як даніну памяці гэтай эпахальнай падзеі. Без гэтай падзеі цяжка было б нам казаць пра перамогу. Я ўжо не кажу пра незалежнасць. Гэта адказ на новыя спробы Захаду падзяліць беларускі народ па-жывому і разарваць на шматкі краіну. Гэта наказ будучым пакаленням беларусаў памятаць гістарычныя ўрокі.

Мы не можам паўплываць на той факт, што знаходзімся на перакрыжаванні геапалітычных інтарэсаў вядучых дзяржаў свету. Гэта значыць тут, на гэтай нашай святой беларускай зямлі, калі глядзець у гісторыю, ды і ў будучыню - я гэта бачу, - эпіцэнтр усіх падзей. Тут заўсёды рабілася гэта каша, тут заўсёды сутыкаліся інтарэсы буйнейшых дзяржаў. І мы часам аказваліся ў сітуацыі не сваіх дзеянняў і не сваёй вайны. Тут ішлі разборкі буйных сусветных ігракоў.

Ну а мы, пры чым мы? Дык вось гэта галоўны ўрок для ўсіх. Для нас, хто жыве на тэрыторыі Беларусі. Для праўладных і не ўладных. Для апазіцыянераў і збеглых. Мы павінны запомніць: калі мы не возьмем галаву ў рукі, то ў гэтым вось цяперашнім перадзеле свету мы зноў будзем у гэтым страшным палітыка-эканамічным замесе.

Так, нада мной крыху стаяць падзеі ўчарашняга-пазаўчарашняга дня ў старажытным Самаркандзе (дзе праходзіў саміт Шанхайскай арганізацыі. - Заўвага). Вось там асабліва адчуваеш, калі сядзіш сярод кіраўнікоў дзяржаў, нерв эпохі. Там ты асабліва адчуваеш: наша зямля! Колькі б нас ні было - 10-12-20 мільёнаў - памерці павінны, але захаваць яе для сваіх дзяцей. У адваротным выпадку будзем зноў пад бізуном гарбаціцца стагоддзямі. Пакуль не складзецца сітуацыя, калі складзецца, што мы зноў станем незалежнымі".

Вось у чым момант. І ўрок адзін: нас не будуць штурхаць то ўлева, то ўправа, то з Усходу на Захад, дзяліць і рэзаць, калі мы будзем жыць на сваёй зямлі, будзем яе шанаваць, нікому не аддаваць і будзем свята захоўваць свой суверэнітэт над гэтай тэрыторыяй.

(Апладысменты)

Таму асабістае ўбок! Толькі народ, толькі дзяржава!"

(Апладысменты)

У нашых сілах сёння зрабіць высновы з падзей мінулага, каб устаяць і захаваць сябе як суверэнную дзяржаву.

Таму мы будзем памятаць (без гэтага нельга) і нагадваць усім аб тым, што ў саюзе з усходнеславянскімі суседзямі беларускія землі развіваліся. І Кіеўская Русь, і Расійская імперыя, і СССР. А ў абдымках Захаду, не аднойчы мы знаходзіліся там, у гэтых абдымках мы гінулі, мы загнівалі як нацыя. Нас рабавалі, знішчалі як этнас і ў эпоху Рэчы Паспалітай, і ў перыяд 20-гадовага польскага парадку на нашых заходніх землях. Землях, якія і сёння польскія эліты называюць сваімі "ўсходнімі крэсамі". Вы ведаеце, мы не беларусы, мы проста "крэсы якiя-та". І калі вы ацэньваеце і сёй-той думае: вось гэтыя бедныя збеглыя там сядзяць… Якія яны беларусы? За якую яны незалежнасць?! Яны за "крэсы". А я хачу, каб мы беларусамі былі, каб дзеці нашы былі беларусамі. А беларусамі мы будзем толькі на сваёй зямлі.

Успомніце: не паспеўшы атрымаць літаральна "з рук" ленінскага Саўнаркама сваю дзяржаву пасля больш як 100-гадовага перапынку, польскія ўлады адразу ж выставілі прэтэнзіі на беларускія тэрыторыі. Сто гадоў таму.

З пазіцыі сённяшняга дня мы бачым непазбежнасць гэтай геапалітычнай катастрофы ў нашай гісторыі. Як пакажа потым час, воля процістаяць агрэсару ў народа была. Не было адзінства наверсе - у правячых колах, якія ў пачатку ХХ стагоддзя стаялі ля вытокаў стварэння беларускай нацыянальнай дзяржавы.

Наша зямля, спустошаная германскай акупацыяй (гэта ў пачатку стагоддзя, не ў сярэдзіне), была тады змучана ўнутрыпалітычнымі разладамі. У 2020-м годзе нам гэта хацелі падкінуц. Гісторыя паўтараецца.

Адны - мясцовыя нацыяналісты з ліку прыхільнікаў БНР - марылі пра ўладу любой цаной (як было ў 2020-м - гэта ўжо наследнікі іх). Яны думалі толькі пра ўладу - як схапіць, парваць, падзяліць паміж сабой. Нават тады яны гатовы былі гэта рабіць пад ботам кайзера, пад ботам немцаў. У пачатку стагоддзя, я не пра сярэдзіну кажу. Хоць у сярэдзіне мінулага стагоддзя гэта зноў паўтарылася.

Нацыяналісты - з аднаго боку. Другія жылі марамі аб сусветнай рэвалюцыі. Мала было на гэтай тэрыторыі - Расійскай імперыі і гэтак далей - трэба было ажыццявіць сусветную рэвалюцыю. Адны за ўладу - так званыя беларусы, другія - аб сусветнай рэвалюцыі. Пад уплывам адных і другіх.

І ў першым, і ў другім выпадку інтарэсы нашага народа альбо адмаўляліся ў прынцыпе, альбо адсоўваліся ўбок як "нясвоечасовае" пытанне. Нашы інтарэсы былі не ў час. Яны ігнараваліся. Чаму? Таму што мы не былі гаспадарамі на сваёй зямлі. Мы не былі су-ве-рэн-ны-мі. Нічога ў нас не было. Ні дзяржавы, ні ўлады. І зямлі не было.

Таму і перакройвалася карта рэспублікі як хочаш і кім хочаш. І, самае страшнае, без удзелу саміх беларусаў.

Паглядзіце, што з сябе ўяўляла суверэнная дзяржава Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусія ў 1921 годзе пасля заключэння Рыжскага мірнага дагавора: 6 паветаў былой Мінскай губерні на плошчы крыху большай за 52 тысячы квадратных кіламетраў з насельніцтвам амаль паўтара мільёна чалавек. І мірным для заходніх беларусаў гэты дагавор Рыжскі 21-га года мінулага стагоддзя не быў.

Цана тэрытарыяльных страт - паламаныя лёсы мільёнаў беларусаў. Яшчэ жывыя тыя, чыя памяць захоўвае ўспаміны аб пакутлівых 18 гадах жыцця па розныя бакі мяжы, што прайшла не толькі праз вёскі, гарады, але і праз людскія душы і сэрцы. Мяжы, якая падзяліла адзіны народ.

Мы памятаем, як адданыя сваім традыцыям, культуры, веры і мове беларусы калі што і мелі ў той час, то горкі "сірочы" хлеб, рабскую працу і разбураныя сем'і.

І яны самі ўзняліся на барацьбу. Усталі на абарону нацыянальнай культуры, мовы, сваёй чалавечай годнасці, разгарнуўшы маштабны партызанскі рух і расплачваючыся, ужо тады, да Вялікай Айчыннай вайны, за свабоду  сваімі жыццямі. Гісторыкі налічылі некалькі соцень буйных і дробных паўстанняў беларусаў і ўкраінцаў за 20-гадовы польскі міжваенны перыяд. Ад Першай сусветнай вайны да Другой сусветнай вайны, Вялікай Айчыннай.

Мы памятаем тую жорсткасць, з якой было падаўлена Скідальскае паўстанне, калі польскія жандары рэзалі ўсіх запар, не шкадуючы старых, жанчын і дзяцей. Памятаем дзікія катаванні вязняў канцлагера Бяроза-Картузская. І будзем памятаць герояў, якія сталі сімваламі народнага супраціўлення ў Заходняй Беларусі: і Сяргея Прытыцкага, і Веру Харужую, дзеда Талаша, Кірыла Арлоўскага, Станіслава Ваўпшасава і іншых нашых землякоў.

Мы і сёння бачым сілу і веліч непакоранага беларускага духу ў творчасці Максіма Танка, Валянціна Таўлая, Максіма Сеўрука, Рыгора Шырмы і многіх іншых. Бачым, адчуваем і памятаем.

І не трэба спекуляваць на тэме пакта Рыбентрапа - Молатава. Міжваенная Польшча сама прывяла сябе да краху. Калі прымаліся рашэнні аб пачатку вызваленчага паходу Чырвонай Арміі, яна ўжо не існавала як суб'ект міжнароднай палітыкі. Звярніце на гэта ўвагу. 39-ы год, этап 39-40-я гады. Яны кажуць: "Не было Беларусі, заходнія землі - гэта польскія". Што яны акупіраваны былі Чырвонай Арміяй. Гэта значыць наша аб'яднанне, уз'яднанне імі ўспрымаецца як акупацыя. Але тады ўжо гэтага суб'екта, які аспрэчвае гэты факт, НЕ БЫ-ЛО!

Да 16 верасня 1939 года ў Румынію быў перапраўлены залаты запас Польшчы. А ўжо 17 верасня фашысты былі ў Брэсце. Гітлераўская армія стаяла на парозе Беларусі. 39-ы год мінулага стагоддзя, да вайны два гады.

Тады на дапамогу заходнім беларусам і ўкраінцам прыйшла Чырвоная Армія. Большасць насельніцтва сустракала чырвонаармейцаў як вызваліцеляў, а ўз'яднанне беларускіх зямель успрымала як акт гістарычнай справядлівасці.

Гэта падзея на цэлыя два гады спыніла шалёны бліцкрыг нацысцкай Германіі. Больш таго, паўплывала на вынік Вялікай Айчыннай вайны. Не было б гэтага ўз'яднання, не было б гэтага аб'яднання беларускіх зямель, не было б гэтага адзінства рускага, беларускага, украінскага і іншых народаў, як мінімум, калі б граніца пад Мінскам праходзіла тады, Масква не ўстаяла б. Як мінімум.

Таму гэта падзея, як я сказаў, на цэлыя два гады спыніла шалёны бліцкрыг нацыяналістычнай Германіі.

І яшчэ адзін парадокс гісторыі. Беларусы ў саюзе з іншымі савецкімі народамі не толькі перамаглі, але і, адкінуўшы ранейшыя крыўды, у 45-м вызвалілі Польшчу ад фашызму. Звыш 600 тысяч савецкіх воінаў, сярод іх нямала беларусаў, назаўсёды засталіся ляжаць у польскай зямлі.

І хто там за бугром сёння аб гэтым успамінае? Там, па той бок Буга, хто ўспамінае? Чым нам сёння адказваюць? Карткамі паляка, фэйкамі Белсата, праграмамі Каліноўскага, палітэмігранцкімі цэнтрамі, байполамі, байсоламі і іншымі ідэалагічнымі дыверсіямі. Дадайце да таго, што на тэрыторыі гэтых дзяржаў, і асабліва ва Украіне (знайшлі зручнае месца), сёння фарміруюцца сілавыя падраздзяленні для звяржэння ўлады ў Беларусі і вяртання нас як мінімум да таго 39-га года.

Памяць аб героях Вялікай Айчыннай вайны, якія захавалі польскую нацыю і дзяржаўнасць, якія выратавалі Прыбалтыку і цывілізаваную Еўропу ад карычневай чумы, сёння там проста сціраюць з гісторыі ўнукі і праўнукі тых салдат вермахта і германскіх сатэлітаў.

Вы паглядзіце на цяперашніх палітыкаў Еўропы і нашых суседзяў. Тата і дзядуля служылі ў фашысцкіх войсках. Вось яны, яны сёння рвуцца сюды. Ім патрэбны рэванш.

Развал Украіны пачаўся ўжо. А польскія, літоўскія, латышскія палітыкі, мяркуючы па ўсім, наіўна разлічваюць вытаргаваць сабе будучыню ў новых геапалітычных рэаліях. Яны паўтораць памылку канца 30-х - пачатку 40-х гадоў мінулага стагоддзя. Вы памятаеце, як усе лізалі пяткі фашысцкай Германіі і Гітлеру. Асабліва рабалепствавала кіраўніцтва Польшчы. І да чаго гэта прывяло? У першых чыслах верасня на працягу двух тыдняў Польшча перастала існаваць.

Вельмі шкада, што нашы суседзі не вывучылі ўрокі гісторыі. Але галоўнае, каб мы памяталі свой гістарычны вопыт, а ўнукам нашым не давялося выбудоўваць нацыянальную дзяржаўнасць нанова.

Час няпросты. Сёння толькі лянівы не правёў паралель паміж падзеямі XIX - пачатку XX стагоддзя і днём сённяшнім.

Усе памятаюць, чым заканчваецца нежаданне вялікіх імперый дамаўляцца. Напалеонаўскім нашэсцем, дзвюма сусветнымі войнамі і некалькімі дзясяткамі лакальных канфліктаў. І сотнямі мільёнаў жыццяў.

А што сёння? Злучаныя Штаты Амерыкі штурхаюць Еўропу ў ваеннае процістаянне з Расіяй на тэрыторыі Украіны. Свае планы яны не ўтойваюць - кантракты ўжо заключаны на гады наперад. Гэта значыць, Украіну будуць разбураць дашчэнту. І мэта пры гэтым - аслабленне Расіі і знішчэнне Беларусі.

І яшчэ адна мэта заакіянскіх гаспадароў. Мэта - Еўропа. Амерыка з'яўляецца адзінай краінай-выгадаатрымальнікам ад таго, што адбываецца тут: і Еўропу на месца паставіць, і канкурэнтаў ліквідаваць. Сёння Украіна, заўтра будзе Малдова або Прыбалтыка, Польшча або Румынія. Штаты раздуваюць вайну ў Косаве, спрабуючы націскаць на Сербію, падкідваюць вуголле ў тлеючыя супярэчнасці ў Карабаху, муцяць ваду ў Сірыі. Аб Украіне я ўжо сказаў. Не ўсё проста ў Афганістане і суседніх дзяржавах. Я аб гэтым учора і пазаўчора вельмі шмат наслухаўся (на саміце ШАС.- Заўвага).

Вашынгтон прысутнічае ва ўсіх значных палітычных канфліктах, пры гэтым поўнасцю ігнаруе ўнутраныя супярэчнасці на мяжы грамадзянскага процістаяння. Я выкладаю факты.

Свет страціў галаву і трашчыць па швах. "Чым усё завершыцца? - усё больш і больш задумваюцца нават звычайныя людзі, якія далёкія ад палітыкі. Чым завершыцца? З моманту заканчэння халоднай вайны чалавецтва ўпершыню апынулася на парозе ядзернага канфлікту.

І ў гэтым запале нам яшчэ не раз давядзецца даказваць сваю нацыянальную сталасць, гатоўнасць адзіным фронтам адказваць на геапалітычныя выклікі XXI стагоддзя.

Але калі тады, 100 гадоў таму, у пачатку ХХ стагоддзя, маладая беларуская рэспубліка не мела сіл сябе абараніць, то сёння нашы спрадвечныя нацыянальныя граніцы мы не проста абаронім - мы ўтрымаем!

(Апладысменты)

Утрымаем, таму што ў нашых жылах цячэ кроў пераможцаў, таму што ў нас моцная ўлада, моцная адзіная нацыя. Таму што мы проста хочам жыць на сваёй зямлі, сваім розумам і гадаваць сваіх дзяцей.

(Апладысменты)

Паважаныя беларусы!

Мы вякамі жывeм на гэтай Богам прызначанай нам зямлі. Мы не жадаем чужога i нiколi не жадалi. Веліч і годнасць нашых продкаў заўсёды абуджаліся перад любымі пагрозамі і ніколі не будаваліся на прыніжэнні суседзяў. Як я казаў, суседзi ад Бога, іх не абіраюць. Мудрасць жыцця, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне, - ні перад кім не кланяцца, жыць сваім розумам і са свайго мазаля.

У Дзень народнага адзінства мы ўпэўнена кажам, што спрадвечная мара беларусаў спраўдзілася.

Вы ведаеце, у мяне ўчора адбылася цікавая размова з Прэзідэнтам Казахстана. Ён былы дыпламат, вельмі разумны чалавек, які ведае шмат моў. Я заўсёды цаню яго параду і нават падтрымку. І ён падышоў да мяне (вельмі шмат цяпер размоў пра суверэнітэт, незалежнасць; хто мае рацыю, хто вінаваты, хто на каго нападае, хто чые інтарэсы адстойвае). Ён падышоў да мяне і кажа: "Аляксандр Рыгоравіч, вы ведаеце, я памятаю адно ваша выступленне". Прабачце за нясціпласць - вельмі мудрае. Я кажу: "У чым жа мудрасць і што за тэзіс я там вылучыў?" А, кажа, ты сказаў вельмі проста. Спрэчкі ж дайшлі: дзе Украіна, дзе Расія, дзе Беларусь, былі такія дзяржавы, як Беларусь, ці не? І тады, кажа, ты сказаў такую ​​фразу: "Ну добра, ну, не было Беларусі ў нейкія часы. А цяпер яна ёсць, і з гэтым трэба лічыцца!

(Апладысменты)

Мы аб'ядналіся ў адной краіне, у адной рэспубліцы. Ад сіняй стужкі Прыпяці да званоў полацкай Сафіі. Ад Камянецкай вежы і нёманскіх хваль да велічных Дняпра і Сожа. Паходню беларускай дзяржаўнасці запалілі ў старажытным Полацкім княстве і праз стагоддзі выпрабаванняў дзякуючы сіле духу нашых продкаў адрадзілі ў Мінску. І пад светлым знакам нашага адзінства мы ўпэўнена крочым у будучыню.

Так будзе заўжды! 

Гэта НАША гісторыя!

З Днeм народнага адзiнства!

(Апладысменты)