Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена прадстаўнікам грамадскіх аб'яднанняў воінаў-афганцаў
Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена прадстаўнікам грамадскіх аб'яднанняў "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане" і "Асацыяцыя інвалідаў вайны ў Афганістане". Адпаведнае распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
За вялікія дасягненні ў грамадскай дзейнасці і значны асабісты ўклад у развіццё ветэранскага руху воінаў-інтэрнацыяналістаў Падзякі Прэзідэнта ўдастоны намеснік старшыні Лепельскай раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Мікалай Глускі, старшыня Жлобінскай раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Аляксандр Сінцоў і старшыня Асацыяцыі інвалідаў вайны ў Афганістане Сяргей Красоўскі.