Падпісаны Указ аб удасканаленні дзяржаўнага кіравання ў сферы турызму
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 верасня падпісаў Указ № 329 "Аб удасканаленні дзяржаўнага кіравання ў сферы турызму".
Нацыянальнае агенцтва па турызме Мінспорту перападпарадкоўваецца непасрэдна Ураду, надзяляецца паўнамоцтвамі па дзяржаўным рэгуляванні і правядзенні адзінай дзяржаўнай палітыкі ў сферы турызму.
Нацыянальнае агенцтва па турызме таксама надзяляецца паўнамоцтвамі па ажыццяўленні каардынацыі дзейнасці рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў; прыняцці нарматыўных прававых актаў, пашырэнні турыстычнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь на знешнім і ўнутраным турыстычных рынках, інвестыцыйных прапаноў для развіцця турыстычнай індустрыі.
Мінэканомікі будзе забяспечваць метадычную і каардынуючую ролю ў частцы выпрацоўкі мер падтрымкі сферы турызму, інвестыцыйнай палітыкі.
Указам вызначаны галоўныя задачы на бліжэйшую пяцігодку - павышэнне ўкладу турызму ў эканоміку краіны амаль у 2 разы, дасягненне яго долі ў ВУП не менш як 4,5% у 2030 годзе.
Прыняцце Указа дасць магчымасць надаць імпульс развіццю турызму, выбудаваць эфектыўную вертыкаль кіравання гэтай сферай як на рэспубліканскім, так і на рэгіянальным узроўні, арыентаваную на развіццё турызму як прыярытэтнага віду эканамічнай дзейнасці.
