Падпісаны Указ аб страхаванні ўраджаю сельгаскультур, жывёлы і птушкі на 2022 год
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 лістапада падпісаў Указ № 441 "Аб страхаванні ўраджаю сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі".
Дакументам зацверджаны пералік сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі і страхавыя тарыфы па іх абавязковым страхаванні з дзяржаўнай падтрымкай на 2022 год. Акрамя таго, Указам зацверджаны працэнт кампенсацыі ўрону і затрат на перасяванне на наступны год пры гібелі сельскагаспадарчых культур, а таксама працэнт кампенсацыі ўрону пры гібелі (падзяжы), вымушаным забоі (знішчэнні) жывёлы і птушкі.
Указ накіраваны на эфектыўную рэалізацыю механізма абавязковага страхавання з дзяржаўнай падтрымкай ураджаю сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі, атрымання вытворцамі сельскагаспадарчай прадукцыі страхавых выплат пры гібелі і перасяванні застрахаваных пасеваў сельскагаспадарчых культур, а таксама пры гібелі, вымушаным забоі (знішчэнні) жывёлы і птушкі.