Падпісаны Указ аб павышэнні пенсій
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 верасня падпісаў Указ № 357 "Аб павышэнні пенсій".
Дакумент прадугледжвае пераразлік працоўных пенсій і іх павышэнне з 1 кастрычніка 2024 года ў сярэднім на 5%.
На выплату пенсій у кастрычніку бягучага года будзе накіравана прыкладна Br2 млрд, з якіх Br95 млн - дадатковыя расходы ў сувязі з павышэннем паводле Указа.