Адобраны праект пагаднення аб свабодным гандлі паміж ЕАЭС і Інданезіяй
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 лістапада падпісаў Указ № 413, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі з аднаго боку і Інданезіяй з другога боку.
Дакумент накіраваны на спрашчэнне ўзаемнага гандлю і развіццё супрацоўніцтва паміж ЕАЭС і Інданезіяй як важным гандлёвым партнёрам у Паўднёва-Усходняй Азіі. Заключэнне гэтага пагаднення дасць магчымасць атрымаць дадатковую канкурэнтную перавагу для прадукцыі Беларусі як дзяржавы - члена ЕАЭС, стварыць умовы для пашырэння экспартных паставак, забяспечыць эканомію на выплаце мытных пошлін.
На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважаны Урад.


