Каманда Прэзідэнта стала пераможцай Рэспубліканскай хакейнай лігі
- 47
- 6:57
Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі 16-ы раз стала пераможцай Рэспубліканскай хакейнай лігі.
У другім паядынку фінальнай серыі на лёдзе "Алімпік-Арэны" ў Мінску 5 красавіка дружына Кіраўніка дзяржавы выйграла ў серыі пасляматчавых булітаў у хакеістаў Мінскай вобласці з рэзультатам 6:5 (1:4, 1:0, 3:1, 0:0, 1:0).
Лепшымі ігракамі сённяшняй сустрэчы прызнаны Андрэй Касціцын і Арцём Каткавец. Прызы ім уручыў старшыня Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Дзмітрый Лукашэнка. У цырымоніі ўзнагароджання таксама прынялі ўдзел Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў і старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Аляксандр Багдановіч.
У паядынку за трэцяе месца каманда Гродзенскай вобласці ўпэўнена перайграла на сваёй пляцоўцы прадстаўнікоў Магілёўскай вобласці - 5:1.
На першым этапе цяперашніх спаборніцтваў дружына Кіраўніка дзяржавы перамагла хакеістаў Гродзенскай вобласці (10:3), Гомельскай вобласці (5:2), Брэсцкай вобласці (8:2), Віцебскай вобласці (10:4), Мінскай вобласці (3:2) і Магілёўскай вобласці (8:7). У паўфінале былі абыграны хакеісты магілёўскага рэгіёна (9:3).
Арганізатары хакейнага аматарскага турніру - Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Міністэрства спорту і турызму і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.


