Генерал-маёр Дзмітрый Страшынскі назначаны начальнікам Ваеннай акадэміі
Генерал-маёр Дзмітрый Страшынскі назначаны начальнікам установы адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь". Адпаведны Указ № 103 падпісаў 27 сакавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Да гэтага часу генерал-маёр Дзмітрый Страшынскі з'яўляўся начальнікам галоўнай ваеннай інспекцыі Узброеных Сіл Беларусі.


