Дзмітрый Голубеў назначаны намеснікам Міністра па надзвычайных сітуацыях Беларусі
Палкоўнік унутранай службы Дзмітрый Голубеў назначаны намеснікам Міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
На падставе яшчэ аднаго Указа генерал-маёр унутранай службы Ігар Болатаў вызвалены з адпаведнай пасады і звольнены са службы ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях у запас па ўзросце з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.

