Двое работнікаў Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці ўдастоены Падзякі Прэзідэнта
Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена двум работнікам Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Беларусі. Адпаведнае распараджэнне падпісаў 7 чэрвеня Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы гуманітарнай дзейнасці Падзякі Прэзідэнта ўдастоены саветнік упраўлення аналізу і метадалогіі работы з маёмасцю Святлана Сакалова і начальнік упраўлення рэгістрацыі Кацярына Чувічка.