Даклад Прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктара Лукашэнкі
- 3
- 1:01
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктара Лукашэнку.
"Два пытанні, што датычыцца спорту. Унутраная сітуацыя, асабліва пасля апошняй нарады (размова пра нараду 16 чэрвеня бягучага года. - Заўвага). Гэта не толькі хакей, зразумела. І што ў нас на знешнім трэку атрымліваецца? Хто там нас не прызнае да гэтага часу, хто прызнаў і гэтак далей", - акрэсліў тэмы для даклада Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка таксама прапанаваў абмеркаваць кадравыя пытанні ў тым, што датычыцца спартыўнай сферы. Ён пацікавіўся меркаваннем аб тым, як працуе кіруючая тройка ў спорце ў складзе віцэ-прэм'ера, які курыруе гэты напрамак, профільнага міністра і самога кіраўніка НАК. "Наколькі гэта тройка працаздольная? Якая ў нас тут сітуацыя?" - спытаў Прэзідэнт.
Яшчэ адна тэма даклада, ужо не звязаная са спортам, датычылася персанальных задач Віктара Лукашэнкі ў міжнароднай дзейнасці. "У тым ліку пытанне дзяржаўнае, якое вісіць на табе, - гэта Аман, Арабскія Эміраты, Афрыка часткова (развіццё адносін з адпаведнымі краінамі. - Заўвага). Як мы там працуем, як рухаюцца праекты, аб якіх мы гаварылі ў эканоміцы?" - пацікавіўся Кіраўнік дзяржавы.


