Сустрэча са Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталляй Качанавай
- 1
- 3:25
Падрыхтоўка да парламенцкіх выбараў, кадравыя пытанні і абстаноўка ў Мінску - тры асноўныя тэмы сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталляй Качанавай.
"Першае пытанне, зразумела, маючыя адбыцца парламенцкія выбары. У вас ёсць цэлы зрэз тых праблем, якія трэба будзе пракантраляваць пры падрыхтоўцы і правядзенні гэтых выбараў. Заўтра больш канкрэтна мы абмяркуем іх на сустрэчы з прадстаўнікамі партый, якія лічацца ў нас і з'яўляюцца партыямі - тыя, якія прайшлі рэгістрацыю і якія маюць намер, я так разумею, удзельнічаць у парламенцкіх выбарах", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Ён пацікавіўся, якая сітуацыя, як на месцах працуюць людзі, губернатары. "Мы адкрыта і сумленна сказалі, што мы будзем усяляк удзельнічаць у гэтых выбарах. Я маю на ўвазе вертыкаль улады. Гэта вельмі важная кампанія ў Беларусі. Больш важнай палітычнай кампаніі ў будучым годзе няма. Следам жа фарміраванне Усебеларускага народнага сходу, выбранне дэлегатаў на гэты сход . Як ідуць справы на ваш пункт гледжання?" - абазначыў пытанне Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы папрасіў Наталлю Качанаву і далей не адыходзіць ад гэтай тэмы і, наколькі магчыма і наколькі гэта будзе патрэбна Цэнтральнай выбарчай камісіі, аказваць дапамогу і падтрымку разам з Адміністрацыяй Прэзідэнта, ніжняй палатай парламента.
Другое пытанне сустрэчы Кіраўнік дзяржавы абазначыў наступным чынам: "Ёсць шэраг праблем кадравых. Мы таксама аб іх гаварылі з Вамі. Я хацеў бы, каб Савет Рэспублікі меў канцэнтраванае меркаванне, і хацеў бы ад Вас пачуць на гэты момант, як ідуць справы".
Яшчэ адно пытанне - сітуацыя ў сталіцы, улічваючы, што Наталля Качанава з'яўляецца ўпаўнаважаным прадстаўніком Прэзідэнта ў Мінску. "Мяне цікавяць пытанні забеспячэння насельніцтва, перш за ўсё ўсім неабходным - прадукты харчавання, адзенне, абутак; як адчуваюць сябе мінчане ў гэтай сітуацыі?" - спытаў Прэзідэнт.
Ён таксама адзначыў, што сенатары і сама Наталля Качанава часта выязджаюць у рэгіёны, сустракаюцца з людзьмі, атрымліваючы з месцаў актуальную інфармацыю. "Малайцы сенатары, праводзяць сустрэчы з людзьмі. Вы мне абяцалі, што канцэнтраваць будзеце тое, што адбываецца ў Беларусі, і даложыце пры неабходнасці. Хацелася б пачуць Вашу пазіцыю ў гэтым плане", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Наталля Качанава ў сваю чаргу звярнула ўвагу, што ў працэс падрыхтоўкі да маючай адбыцца кампаніі ўжо ўключыліся і мясцовыя органы ўлады, і палітычныя партыі.
"Цяпер ідзе актыўная падрыхтоўка да важнага электаральнага перыяду ў нашым жыцці, у жыцці нашай краіны. Гэта палітычна важна для нас усіх. Мясцовыя органы ўлады, губернатары, мясцовая выканаўчая ўлада - усе актыўна ўключыліся ў гэту работу", - сказала Наталля Качанава.
У гэту работу, паводле яе слоў, таксама вельмі актыўна ўключыліся і грамадскія арганізацыі, палітычныя партыі. "Мы бачым гэту актыўнасць", - заўважыла Старшыня Савета Рэспублікі.
Як падкрэсліла Наталля Качанава, парламентарыі ў сваёй цяперашняй дзейнасці прадаўжаюць узаемадзейнічаць з насельніцтвам, каб быць у курсе абстаноўкі ў розных рэгіёнах, ведаць аб тых ці іншых праблемных пытаннях, якія хвалююць людзей, і, вядома, садзейнічаць іх вырашэнню.
"Людзі разумеюць, наколькі гэта важны перыяд у жыцці краіны. Зразумела, мы цяпер сочым за сітуацыяй, якая складваецца на месцах, праблемамі, пытаннямі. Акрамя таго, пры правядзенні электаральнай кампаніі нашы кандыдаты ў дэпутаты заўсёды гавораць аб тых пытаннях, у вырашэнні якіх яны будуць аказваць садзейнічанне нашым людзям, выбаршчыкам. Таму мы кантралюем яшчэ і гэтыя пытанні (наколькі вырашаны тыя праблемы, з якімі звярталіся грамадзяне - Заўвага)", - растлумачыла спікер Савета Рэспублікі.