Даклад Першага намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталлі Пяткевіч

  • 3
  • 0:53

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 красавіка прыняў з дакладам Першага намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталлю Пяткевіч.

"Я запланаваў правядзенне нарад з асноўнымі структурамі ў краіне - Урад, Нацыянальны банк - змяніліся кіраўнікі. І Адміністрацыя Прэзідэнта. У бліжэйшым такім прыбліжэнні. Таму хацеў бы з вамі пагаварыць на гэту тэму. У вас як там справы, якія вы пытанні ўзялі на сябе ў Адміністрацыі Прэзідэнта, якімі пытаннямі займаецеся і як вы наогул бачыце гэту нараду? Я хацеў бы, каб вы ў асноўным заняліся гэтай тэматыкай і гэтай праблемай", - сказаў Прэзідэнт.

"Зразумела, Кіраўнік Адміністрацыі ў курсе справы. Але толькі чамусьці вы маўчыце - я вам прапанаваў вызначыцца, у які час мы правядзём гэтыя нарады, калі гэта лепш будзе. Таму вы вызначайцеся да гэтай нарады, якія праблемы трэба агучыць Прэзідэнту. Але каб вы разумелі, пасля прэзідэнцкіх выбараў, што ў нас мяняецца, што не мяняецца, у якім напрамку палітычнаму штабу і кадраваму дзейнічаць", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.