Даклад Міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея
- 8
- 2:35
Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку прадстаўлены прапановы па пераглядзе структуры і колькасці МЗС і загранустаноў. Адпаведныя пытанні абмеркаваны 20 снежня на дакладзе Кіраўніку дзяржавы Міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка і Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка.
"Вы прадставілі мне тыдзень таму свае прапановы. Я ўважліва іх вывучыў. У прынцыпе, работа праведзена сур'ёзная. Але хацеў бы вас проста папярэдзіць аб недапушчальнасці нейкай "тынкоўкі" знешнепалітычнага ведамства і той сітуацыі, якая складваецца на знешнім контуры нашых граніц. Я Прэм'ер-міністру ўжо аб гэтым гаварыў", - сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што трэба, калі ўзяліся за гэта пытанне, МЗС прывесці ў належны выгляд у адпаведнасці з тымі задачамі, якія трэба будзе вырашаць.
У цэлым Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што адпаведнае пытанне планавае і нават крыху застарэлае. "Месяцы ўжо два-тры прайшло пасля таго, як дамовіліся з вамі паглядзець на структуру, штатную колькасць Міністэрства замежных спраў. Гэта звязана з той знешнепалітычнай абстаноўкай, у якой знаходзіцца сёння Беларусь, - сказаў Прэзідэнт. - Усе мы бачым і разумеем, што адбываецца. Асабліва на заходнім вектары нашай знешнеэканамічнай перш за ўсё, знешнепалітычнай дзейнасці. Адсюль мяняюцца і наш усходні і паўднёвы вектары. Таму была ўмова і маё даручэнне Ураду і МЗС перагледзець структуру і колькасць знешнепалітычнага ведамства, замежных прадстаўніцтваў на гэтых вектарах нашай знешнеэканамічнай дзейнасці".
Як адзначыў Уладзімір Макей, у мэтах выканання даручэнняў Прэзідэнта для ўзмацнення работы ў краінах СНД і на далёкай дузе, інтэнсіфікацыі знешнеэканамічнай і інфармацыйнай дзейнасці МЗС сумесна з Адміністрацыяй Прэзідэнта і Урадам падрыхтаваны комплексны план па рэфармаванні сістэмы. У ходзе работы ў тым ліку вывучаліся прапановы і бачанне сітуацыі ў загранустановах краіны.