Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена прадпрыемству "Мінскпраект"
Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена праектнаму камунальнаму ўнітарнаму прадпрыемству "Мінскпраект". Адпаведнае распараджэнне падпісаў 8 студзеня Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Высокай узнагароды "Мінскпраект" удастоены за эфектыўную дзейнасць у сферы праектнага забеспячэння будаўніцтва, значны ўклад у праектаванне сацыяльна значных аб'ектаў.