Беларусь і Саудаўская Аравія плануюць адмяніць візы пры паездках службовых асоб
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 лютага падпісаў Указ № 63, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Саудаўскай Аравіі аб узаемнай адмене візавых патрабаванняў для кароткатэрміновых паездак уладальнікаў дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартоў.
У адпаведнасці з міжурадавым пагадненнем, грамадзяне Беларусі і Саудаўскай Аравіі - уладальнікі дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартоў вызваляюцца ад візавых патрабаванняў для ўезду, транзіту і знаходжання на тэрыторыі дзяржавы другога боку на тэрмін не большы за 90 дзён на працягу любога перыяду ў 180 дзён з даты першага ўезду.
Рэалізацыя гэтага міжнароднага дагавора дасць магчымасць спрасціць узаемныя паездкі службовых асоб.
На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства замежных спраў.


